Сустрэча былых маракоў у Гродна
25 ліпеня краіны былога Савецкага Саюзу адзначалі Дзень Ваенна-марскога флоту. Нягледзячы на адсутнасць мора у Беларусі, шмат нашых землякоў трапляла на флот за тысячы кіламетраў ад радзімы. Сёння ў Беларусі жыве больш за сто тысяч былых маракоў.
У 2008 годзе ў Гродна паўстала аб\’яднанне \»Гродзенскі гарадскі саюз вайскоўцаў-маракоў\». Кіруе ёй капітан другога рангу Анатоль Юціш.
З таго часу кожны год каля 150 маракоў, сярод якіх афіцэры, марскія пехацінцы, лётчыкі і іншыя, збіраюцца, каб разам адсвяткаваць Дзень ВМФ.
Гэтым разам пасля агульнага збору на Савецкай плошчы 128 былых вайскоўцаў шэсцем прайшліся да парку Жалібера, дзе ўсклалі кветкі ля помніка невядомага салдата.
Фота: Юлія Каляда


